Фотавыстава "Праекты ў асобах"

Запрашаем Вас на фотавыставу "Праекты ў асобах", якая распавядае пра праекты, што рэалізуюцца пры падтрымцы Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.

Тэматыка чацвёртага сезону − зялёная эканоміка, развіццё сельскіх тэрыторый, адукацыя, турызм, культура, бізнес, інклюзіўныя практыкі.

Наш з вамі Цэнтр актыўнага даўгалецця, як вы заўважылі, таксама тут. Можаце зрабіць файны здымак на памяць.

Выстава будзе працаваць у Мінску да 10 чэрвеня і затым пабывае яшчэ ў 13 гарадах Беларусі.

Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага, цэнтральны ўваход, узбярэжная.